Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1893 захварэлі, 9 памерлі. Афіцыйная статыстыка каранавірусу ў Беларусі за дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 25 сьнежня.

За дзень

  • Выявілі 1893 новых хворых
  • Памерлі 9 чалавек
  • Паправіліся і выпісаліся 2395 пацыентаў

За ўвесь час

  • 183 006 захварэлі
  • 1367 памерлі
  • 161 832 паправіліся і выпісаліся

Каля 500 чалавек знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Усяго ў шпіталях краіны з пнэўманіямі ляжыць каля 20 тысяч чалавек.

З статыстыкі Міністэрства здароўя вынікае, што каранавірус выявілі ў 4,7% аналізаў за ўвесь час (з амаль 3,9 млн).

Тым часам незалежная лябараторыя «Інвітра» знайшла антыцелы да каранавірусу ў 24% з 11 тысяч праведзеных тэстаў, паведаміў Інтэрфакс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG