Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі расстралялі капітана карабля, які слухаў замежнае радыё


Вайсковы парад у Пхэньяне. Кадар зь перадачы паўночнакарэйскай тэлевізіі ў кастрычніку 2020.
Вайсковы парад у Пхэньяне. Кадар зь перадачы паўночнакарэйскай тэлевізіі ў кастрычніку 2020.

У Паўночнай Карэі публічна расстралялі капітана рыбалавецкага карабля за тое, што ён слухаў замежныя радыёстанцыі. Пра гэта паведаміла Радыё Свабодная Азія са спасылкай на свае крыніцы ўнутры краіны.

Капітан па прозьвішчы Чхвэ быў пакараны сьмерцю ў сярэдзіне кастрычніка ў прысутнасьці каля 100 чалавек з рыбалавецкай базы ў партовым горадзе Чхонджын. Асуджаны прызнаўся, што больш за 15 гадоў слухаў замежныя радыёстанцыі, найперш Радыё Свабодная Азія. Ён пачаў гэта рабіць у войску, дзе служыў радыстам.

Звольнілі адміністрацыю рыбалавецкай базы, яе партыйных кіраўнікоў, а таксама супрацоўнікаў службаў бясьпекі, якія давалі дазвол на працу Чхвэ ў адкрытым моры. Улады Паўночнай Карэі робяць надзвычайныя захады, каб ізаляваць насельніцтва ад інфармацыі звонку, але выхады ў адкрытае мора дазваляюць рыбакам і маракам слухаць забароненыя радыёперадачы.

Крыніцы Радыё Свабодная Азія расказалі, што Чхвэ груба паводзіў сябе ў адносінах да некаторых падначаленых. Адзін зь іх вырашыў яму адпомсьціць і данёс уладам, што той слухае замежнае радыё.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG