«Я за Беларусь! — патлумачыла Вікторыя Двараніновіч. — Дваццаць шостага сьнежня ў мяне бой у кікбоксінгу ў Кітаі, я выйду са сьцягам Волі. Гэта мая асабістая барацьба таксама. На жаль, я зараз не магу вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусі, бо ў мяне тут праца, баі, сям’я. Плюс да ўсяго вірус — межы закрытыя. Пры любой магчымасьці, як толькі я змагу, я вярнуся на тэрыторыю Беларусі і выйду на марш Свабоды.
Мы супраць бандытаў, мы супраць таго, каб людзей забівалі, людзей білі проста за тое, што яны выйшлі за свабоду. Лічу, што на дадзены момант уладам абыякавыя спартоўцы і ўсе людзі, якія рэальна могуць даць [вынік для краіны].
Мае сваякі штораз выходзяць на марш Свабоды, я штораз іх падтрымліваю. Я за народ, я за людзей, якія за свабоду. Жыве Беларусь!»