Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская дамаўляецца аб пастаўках эўрапейскай вакцыны ад каранавірусу для беларусаў


Лякарня для хворых на каранавірус у Магілёве. Архіўнае фота.
Лякарня для хворых на каранавірус у Магілёве. Архіўнае фота.

Сьвятлана Ціханоўская падчас працоўных візытаў у Нямеччыну і Бэльгію абмеркавала зь нямецкім урадам і Эўрапейскай камісіяй мэханізмы паставак вакцыны і прышчэпак для лекараў Беларусі, якія працуюць з covid-станоўчымі пацыентамі.

На гэтым тыдні вакцына будзе адпраўлена ў шэраг эўрапейскіх краін, у некаторых ужо пачаліся першыя вакцынацыі ад каранавірусу.

Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале заявіла, што рэальна арганізаваць пастаўку партыі прышчэпак для беларускіх мэдыкаў. Вакцыну можна паставіць як арыгінальную зь Нямеччыны, так і вырабленую ў Літве ці Польшчы паводле рэцэптуры кампаніі Pfizer.

16 сьнежня пытаньне абмяркоўвалася на сустрэчы з эўракамісарам Олівэрам Вархелі. Цяперашні бюджэт Эўразьвязу на дапамогу Беларусі дазваляе арганізаваць такія пастаўкі. Беларускія ўлады ўжо закупляюць вакцыну расейскай вытворчасьці, аднак пры згодзе афіцыйнага Менска і спэцыялісты, і шараговыя грамадзяне атрымаюць права выбару.

«Трэба дапамагчы тым, хто ў першую чаргу пакутуе ад каранавірусу ды безадказнай палітыкі Лукашэнкі і яго чыноўнікаў адносна пандэміі. Для нас важна жыцьцё кожнага чалавека, тых, хто на перадавой змагаецца з хваробай. Калі дзяржава не выконвае сваіх абавязаньняў, мы гатовыя браць адказнасьць у свае рукі і рабіць усё, што дапаможа выратаваць тысячы беларусаў», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG