Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд пакінуў праваабаронцу Марфу Рабкову пад вартай. Яна дапамагала ахвярам рэпрэсій


Палітзьняволеная Марыя Рабкова, каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны».
Палітзьняволеная Марыя Рабкова, каардынатарка валянтэрскай службы «Вясны».

Скарга аб зьмене меры стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту ў дачыненьні да Марфы Рабковай, каардынатаркі валянтэрскай службы «Вясны», засталася без задавальненьня. Такое рашэньне вынесла 14 сьнежня судзьдзя Партызанскага раёну Менску Кацярына Чайко, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

У рамках кампаніі збору паручыцельстваў грамадзян за вызваленьне з-пад варты Марфы Рабковай сабралі каля 200 подпісаў. Аднак 12 лістапада была вынесена пастанова аб падаўжэньні тэрміну ўтрыманьня пад вартай Марфы Рабковай. Скарга на гэтую пастанову разглядалася 14 сьнежня.

Рашэньне суду было чаканым, адзначыў муж зьняволенай праваабаронцы Вадзім Жаромскі:

«На жаль, суды Рэспублікі Беларусь не зьяўляюцца свабоднымі ў прыняцьці сваіх рашэньняў, а кіруюцца спушчанымі аднекуль зьверху думкамі аб тым, хто павінен сядзець, а хто — не», — адзначыў ён.

Марфу Рабкову затрымалі 17 верасьня 2020 году. Яе абвінавацілі паводле часткі 3 артыкулу 293 КК (навучаньне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках), яна знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG