Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карантын у Літве будзе доўжыцца да 31 студзеня: зачыняюцца крамы, забараняецца неабавязковае перамяшчэньне


Узяцьце мазка на каранавірус у Літве
Узяцьце мазка на каранавірус у Літве

Новы ўрад на пазачарговым пасяджэньні падоўжыў карантын у Літве да 31 студзеня. Зь серады зачыніцца большасьць крамаў, за выключэньнем харчовых, абмяжуюць выхад людзей з дому бяз важнай прычыны, інфармуе DELFI.

Сем’ям будуць дазволеныя прагулкі на сьвежым паветры ў межах тэрыторыі самакіраваньня, без сустрэч зь іншымі людзьмі.

Акрамя харчовых крамаў, таксама працягнуць працаваць аптэкі, вэтэрынарныя крамы, оптыкі і крамы артапэдычных тавараў. У іх на аднаго чалавека павінна быць 10 квадратных мэтраў. Таксама будуць працаваць месцы выдачы тавараў інтэрнэт-гандлю.

З 15 сьнежня па 3 студзеня абмежаваны выезд асоб за межы тэрыторыі самакіраваньня, у якім яны жывуць, за выключэньнем выпадкаў, зьвязаных са сьмерцю блізкіх сваякоў, або калі месца працы знаходзіцца ў іншым самакіраваньні, або ў сувязі з атрыманьнем неабходнай мэдычнай дапамогі.

Забароненыя блізкія кантакты з членамі больш чым адной сям’і або хатняй гаспадаркі.

Сябры ўраду падкрэсьлілі, што цяпер варта адкласьці розныя асабістыя сьвяты або любыя іншыя сходы.

Карантын будзе доўжыцца да 31 студзеня. Гэтыя зьмены ўступяць у сілу ў сераду, 16 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG