Пра гэта паведаміла чэскае навіновае інтэрнэт-выданьне Aktuálně.cz.
Паведамляецца, што на генэрала напаў у рэстаране або бары чалавек, якога ён раней ня ведаў. Гіця быў сур’ёзна паранены. Паводле зьвестак Aktuálně.cz, 47-гадовага брыгаднага генэрала адвезьлі ў шпіталь і зрабілі апэрацыю.
Сярод іншага, Гіця адказны за ўкараненьне бесьпілётнікаў у чэскай арміі.
«Я магу толькі пацьвердзіць, што на мяне несправакавана напалі з нажом, у выніку чаго я атрымаў раненьні. Улічваючы, што гэтая справа цяпер расьсьледуецца паліцыяй, я ня буду даваць далейшых камэнтароў», — цытуе генэрала Aktuálně.cz.
«Мы расьсьледуем абставіны інцыдэнту, які, як паведамляецца, адбыўся ў першыя гадзіны пятніцы, 26 верасьня», — паведаміла Aktuálně.cz прэс-сакратарка вайсковай паліцыі Нікала Рымкевіч Гайкава.
Форум