У Баранавічах і Баранавіцкім раёне да 23-й гадзіны абмежавалі час працы абʼектаў грамадзкага харчаваньня і гульнявых устаноў.
Выключэньне зрабілі толькі для прыдарожнага сэрвісу.
Таксама забаранілі праводзіць выставы, прэзэнтацыі, дэгустацыі і кірмашы ў памяшканьнях.
Рашэньні мясцовых уладаў 12 сьнежня апублікаваў Нацыянальны прававы партал.