Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я маю мару». Выкладчыкі Ўнівэрсытэту культуры выказаліся пра палітычны рэжым у Беларусі. ВІДЭА


Акцыя салідарнасьці студэнтаў і выкладчыкаў. Менск, 5 верасьня.
Акцыя салідарнасьці студэнтаў і выкладчыкаў. Менск, 5 верасьня.

Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтва запісалі калектыўны відэазварот.

Вядомыя пэдагогі і выкладчыкі-пачаткоўцы абараняюць права на выказваньне грамадзянскай пазыцыі для сябе ды студэнтаў і крытыкуюць спробы ўладаў загнаць людзей у бяспраўе.


«Я маю мару: каб усе тыя каштоўнасьці, якія нам прышчапляліся з маленства, былі не пустым гукам: ня крыўдзіць слабейшага, паважаць старэйшага, быць сумленным. На ўсё мець сваю думку і ўласны пункт гледжаньня. А яшчэ — проста любіць чалавека. За тое, што ён чалавек», — кажа адна з удзельніц звароту, старэйшая выкладчыца катэдры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Сьвятлана Матвейчык.

Відэазварот падрыхтаваны пры ўдзеле Беларускага фонду культурнай салідарнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG