Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі ўрад падтрымаў пастанову пра строгі карантын з 8 студзеня


Захады будуць дзейнічаць з 00:00 8 студзеня да 00:00 25 студзеня
Захады будуць дзейнічаць з 00:00 8 студзеня да 00:00 25 студзеня

На нечарговым пасяджэньні 9 сьнежня кабінет міністраў Украіны падтрымаў пастанову аб увядзеньні строгага карантыну для барацьбы з COVID-19 на пэрыяд ад 8 да 24 студзеня ўключна.

Рэзалюцыя была прынятая з магчымасьцю аднадзённага дапрацаваньня і тэхнічных паправак.

Як паведаміў міністар аховы здароўя Максім Сьцяпанаў, які прадставіў рэзалюцыю, урад Украіны прапануе абмежаваць да 16 дзён працу:

  • установаў культуры
  • забаўляльных установаў (начныя клюбы, дыскатэкі, арэнда ўстановаў для карпаратываў)
  • навучальных ўстановаў: школы і ВНУ. Дзіцячыя садкі будуць працаваць
  • аб’ектаў жыхарства (акрамя гатэляў і рэабілітацыйных установаў)
  • спортзаляў, фітнэс-цэнтраў, басэйнаў (за выключэньнем заняткаў на адкрытым паветры і прафэсійных камандаў)
  • аб’ектаў грамадзкага харчаваньня — праца дазволена толькі на вынас і дастаўку. Аднак у навагоднюю ноч установы харчаваньня будуць працаваць да 1 гадзіны ночы
  • салёнаў прыгажосьці і цырульняў — змогуць працаваць толькі паводле папярэдняга запісу, не чакаючы ўнутры
  • спартовых мерапрыемстваў, дазваляюцца толькі прафэсійныя, без гледачоў
  • гандлю нехарчовымі таварамі (дазваляецца толькі дастаўка)
  • нехарчовых рынкаў
  • калядных кірмашоў
  • ялінкі на плошчах — без канцэртаў, забаваў
  • установам і арганізацыям рэкамэндуецца перайсьці на дыстанцыйную працу для разгрузкі офісу.

Разам з тым, паводле міністра, будзе працаваць увесь транспарт: і гарадзкі, і міжгародні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG