Творцу інкрымінуюць удзел у «карагодзе» ў Берасьці 13 верасьня. Тады пратэстоўцаў сілавікі разганялі вадамётам.
Міколу Папеку затрымалі 30 лістапада ў ягонай роднай вёсцы Лінава, цяпер ён у ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця. Сваёй віны Папека не прызнаў і патрабуе перакласьці дакумэнты справы на беларускую мову, паведамляе тэлеграм-канал «Бинокль».
Мікола Папека — сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Ляўрэат прэміі «Гліняны Вялес», заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой атрымлівае пуд мёду.