Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ад каранавірусу памёр 21-гадовы студэнт


Галоўны корпус БНТУ ў Менску
Галоўны корпус БНТУ ў Менску

Памёр студэнт 3 курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Арцём К. СК праводзіць праверку, па папярэдняй інфармацыі, ён знаходзіўся на ізаляцыі з COVID-19.

Паводле «Нашай Нівы», апошні тыдзень ён ляжаў у ізалятары БНТУ.

«Для ўстанаўленьня дакладнай прычыны сьмерці прызначаны шэраг экспартных дасьледаваньняў, — паведамляе Першамайскі раённы аддзел СК. — Апытваюцца відавочцы, аднагрупнікі, а таксама супрацоўнікі інтэрната і ізалятара. Паводле папярэдняй інфармацыі, малады чалавек знаходзіўся на ізаляцыі з захворваньнем COVID-19. Каля 4 раніцы яму стала дрэнна, выклікалі хуткая мэдычную дапамогу. Нягледзячы на праведзеныя мэдработнікамі рэанімацыйныя мерапрыемствы, ён памёр».

Тым часам БНТУ сёньня апублікавала праграму сьвяткаваньня 100-годзьдзя ўнівэрсытэта: там збольшага масавыя мерапрыемствы ў закрытых памяшканьнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG