У Менску на «плошчы Перамен» пасьля забойства мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі абвясьцілі бестэрміновы пратэст і пачалі ставіць намёты, каб забясьпечыць кругласуткавую варту.
На «плошчы Перамен», дзе схапілі Рамана Бандарэнку, які пазьней памёр ад пабояў, пратэст прастаяў усю мінулую ноч: тут заставаліся каля 50 чалавек. Затрыманьняў не было, ноч прайшла ціха.
У суботу людзі працягвалі несьці кветкі да мэмарыялу.
На «плошчы Перамен» выступіў «Вольны хор».
Тым часам у некаторых іншых раёнах Менску камунальнікі прыбралі народныя мэмарыялы Рамана Бандарэнкі.