Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы спэцназавец МУС Беларусі Гараўскі расказаў Міжпарлямэнцкаму зьвязу пра забойствы крытыкаў Лукашэнкі


Юры Гараўскі
Юры Гараўскі

Былы баец спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) МУС Беларусі Юры Гараўскі, які раней прызнаўся ў саўдзеле ў забойстве беларускіх апазыцыянэраў, даў паказаньні чальцам камітэту правоў парлямэнтароў Міжпарлямэнцкага зьвязу​.

Пра гэта паведаміла «Нямецкая хваля».

У камітэце грамадзянскіх правоў парлямэнтароў Міжпарлямэнцкага зьвязу ў Жэнэве на пытаньні яго чальцоў адказаў Юры Гараўскі, экс-баец САХР — спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Гараўскі даў паказаньні, якія тычыліся яго ўдзелу ў 1999 годзе ў выкраданьнях і забойствах беларускіх апазыцыянэраў. У выніку слуханьняў прымуць рэзалюцыю, якую, як чакаецца, абнародуюць 4 лістапада.

Адказы на пытаньні старшыні і чальцоў камітэту працягваліся каля гадзіны і з прычныны пандэміі праходзілі ў онлайн-фармаце.

На пытаньне, якім яму бачыцца аптымальны варыянт расьсьледаваньня справаў аб зьнікненьні беларускіх апазыцыянэраў, Гараўскі адказаў: «У сьвятле той актыўнасьці ў сытуацыі з Беларусьсю, якую праяўляюць Нямеччына і Францыя, — іх лідэры сустрэліся са Сьвятланай Ціханоўскай, — я адказаў, што трэба стварыць трохбаковую сьледчую камісію, у якую, акрамя немцаў і французаў, увайшлі б і прадстаўнікі беларускіх уладаў».

Ён таксама патлумачыў чальцам камітэту, што яго прымусіла прызнацца ў саўдзеле ў забойстве крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі: «Я хацеў жыць». Акрамя таго, Гараўскі пацьвердзіў, што дасьць паказаньні ў Эўрапарлямэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG