Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцдакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн прадставіць справаздачу для Генасамблеі


Анаіс Марэн
Анаіс Марэн

Спэцдакладчыца ААН па сытуацыі ў Беларусі Анаіс Марэн 26 кастрычніка прадставіць сваю справаздачу на 75-й сэсіі Генэральнай асамблеі гэтай міжнароднай арганізацыі. Адпаведны пункт унесены ў парадак дня. Дакумэнт ужо апублікаваны на сайце ААН.

«У гэтай справаздачы спэцыяльная дакладчыца ў пытаньні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн засяроджвае ўвагу на пытаньнях выкананьня правасудзьдзя, у прыватнасьці, правасудзьдзя ў дачыненьні да непаўналетніх, і судовага перасьледу праваабаронцаў, журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі», — гаворыцца ў суправаджальнай нататцы да дакумэнту.

У справаздачы ўтрымліваецца інфармацыя, якая была атрыманая спэцдакладчыцай да 15 чэрвеня 2020 году. Марэн ня мела магчымасьці наведаць Беларусь, бо афіцыйны Менск не прызнае яе мандату, таму абапіралася на інфармацыю з розных крыніц, уключаючы ўрадавыя заявы, адказы ўраду на лісты і афіцыйныя публікацыі, а таксама паведамленьні, атрыманыя ад грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў, ахвяр і сьведкаў парушэньняў правоў чалавека, дыпляматычнай супольнасьці, міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

У дакумэнце ўтрымліваецца шэраг рэкамэндацый для ўраду Беларусі:

— забясьпечыць дэ-юрэ і дэ-факта прадстаўленьне незалежнай і высакаякаснай юрыдычнай дапамогі дзецям, абвінавачаным або прызнаным вінаватымі ў парушэньні крымінальнага права, ад самага пачатку судовага разбору;

— забясьпечыць удзел законных апекуноў дзяцей, выкладчыкаў, псыхолягаў і адпаведных органаў улады ад самага пачатку судовага разбору;

— забясьпечыць выкананьне прынцыпу прэзумпцыі невінаватасьці, у прыватнасьці ў выпадку дзяцей, якія парушылі закон;

— пакласьці канец судоваму перасьледу праваабаронцаў, журналістаў, блогераў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і гарантаваць выкананьне іх правоў на свабоду выказваньня думак і мірных сходаў у любы час, асабліва напярэдадні выбараў;

— адмяніць артыкул 411 Крымінальнага кодэксу, згодна зь якім тэрмін пакараньня за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы можа працягвацца бясконца доўга, і скласьці вычарпальны пералік дзеяньняў, якія ўяўляюць сабой дысцыплінарныя правіны ў месцах пазбаўленьня волі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG