Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз страйкавыя настроі «Беларуськалій» ня выканаў жнівеньскіх плянаў здабычы руды 


Удзельнік страйку шахтараў Юры Корзун
Удзельнік страйку шахтараў Юры Корзун

Страйкам «Беларуськалію» апублікаваў у тэлеграм-канале справаздачу таго, як вынікі жнівеньскага страйку паўплывалі на эканамічныя паказьнікі прадпрыемства.

Адзначаецца, што здабыча калійнай руды на першым рудніку ў мінулым месяцы скарацілася на 205 тысяч тон у параўнаньні зь ліпеньскай здабычай. Гэта амаль на 17% ніжэй за вызначаны плян.

Выпуск угнаеньняў у першым рудаўпраўленьні зьнізіўся без малога на 50 тысяч тон у параўнаньні зь ліпенем, што на 18% ніжэй за плянавыя паказьнікі.

Як адзначаецца ў паведамленьні, многія інжынэрна-тэхнічныя работнікі былі пазбаўленыя прэміі за жнівень.

«Адпаведна, плян на наступныя месяцы павялічаны і, хутчэй за ўсё, у гадавым вылічэньні будзе выкананы. Але наўрад ці гэта добра адаб’ецца на горна-шахтавым абсталяваньні. У любым выпадку, эканамічныя наступствы італьянскага страйку відавочныя», — гаворыцца ў справаздачы.

Разам з тым страйкам прызнае, што разьлікі на масавы страйк ня спраўдзіліся, ад 19 жніўня большасьць работнікаў рудаўпраўленьняў працуе ў штатным рэжыме. 11 верасьня Менскі абласны суд прызнаў страйк шахтараў незаконным.

Цяпер ініцыятары страйку татальна перасьледуюцца: актыўных чальцоў затрымліваюць, судзяць, саджаюць на суткі, некаторых звальняюць.

Рэзанансным стаў учынам гарняка Юрыя Корзуна, які прыкаваў сябе кайданкамі ў забоі на 300-мэтровай глыбіні, патрабуючы палітычных ператварэньняў у краіне. Пасьля гэтага таксама далучыўся да страйку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG