Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страйкам «Беларуськалію» патлумачыў, чаму далейшы пратэст будзе палітычным 


Пратэст у Салігорску, 14 жніўня
Пратэст у Салігорску, 14 жніўня

Нягледзячы на рашэньне Менскага абласнога суду аб прызнаньні незаконным страйку на прадпрыемстве «Беларуськалій», страйкам заявіў, што працягне пратэст.

«Іншага рашэньня суду не магло быць апрыёры, паколькі ва ўладзе і ў судах памагатыя хунты, іх выракі загадзя падрыхтаваныя. На забойства і згвалтаваньне людзей рэакцыя работнікаў нашага прадпрыемства, як і народу ўсёй краіны, была неадкладная. Мы абвясьцілі бестэрміновы страйк і агучылі патрабаваньні», — гаворыцца ў тэлеграм-канале страйкаму «Беларуськалію».

Страйкавы камітэт працягвае свой пратэст, грунтуючыся на міжнароднай нарматыўна-прававой базе.

«На падставе Міжнароднага пакту ААН „Аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах“, прынятага рэзалюцыяй Генэральнай Асамблеі 16 сьнежня 1966 году і ратыфікаванага Рэспублікай Беларусь, мы абвяшчаем бестэрміновы страйк — адмову ад працы з палітычных матываў», — заявілі ў салігорскім страйкаме.

11 верасьня Менскі абласны суд прызнаў страйк на «Беларуськаліі» незаконным. Цяпер страйкоўцы адмаўляюцца ад працы выключна з палітычных матываў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG