Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады — юрыста Канстанціна Цітова


Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Канстанцін Цітоў
Сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Канстанцін Цітоў

Затрымалі яшчэ аднаго сябра Каардынацыйнай рады дзеля ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі — юрыста Канстанціна Цітова.

Пра гэта паведаміла прэс-служба зьняволенага прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Віктара Бабарыкі.

Канстанцін Цітоў уваходзіць у асноўны склад Каардынацыйнай рады. Абставіны зьняволеньня не ўдакладняюцца, але сябры кажуць, што затрыманьне адбылося яшчэ перад пачаткам Маршу герояў 13 верасьня. Яго прозьвішча ёсьць сярод асобаў, якія ўтрымліваюцца ў турме № 8 у Жодзіне.

Першае паседжаньне Каардынацыйнай рады прайшло 19 жніўня, а ўжо на наступны дзень Генпракуратура паведаміла, што паводле факту стварэньня і дзейнасьці рады пачатая крымінальная справа — заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы.

Зь сямі чальцоў прэзыдыюму на волі і ў Беларусі застаецца толькі ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч. Іншыя сябры рады ў зьняволеньні, а некаторыя былі вымушаныя зьехаць зь Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG