Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі заявіла пра затрыманьне ляснога атраду «Партызанаў Магілёва» 


Рэпетыцыя параду на Дзень Незалежнасьці
Рэпетыцыя параду на Дзень Незалежнасьці

МУС сьцьвярджае, што ў лесе пад Магілёвам спынілі дзейнасьць «ляснога» атраду.

Паводле ведамства, у сацыяльных сетках была створаная супольнасьць «Партызаны Магілёва», куды ўваходзілі 64 карыстальнікі. Удзельнікі нібыта зьбіраліся ў закінутым памяшканьні ў лесе, дзе трэніраваліся, адпрацоўвалі практычныя навыкі вулічных баёў, захопу памяшканьняў, штурмавога альпінізму і вядзеньня баявых дзеяньняў у лесе.

Паводле МУС, група мела бел-чырвона-белыя сьцягі, форменнае абмундзіраваньне з шаўронам «Пагоня», балаклавы, бронекамізэлькі, страйкбольную і пнэўматычную зброю, нажы і радыёстанцыі. Таксама вырабляліся самаробныя запальныя прылады.

Паведамляецца, што падчас чарговай трэніроўкі АМАП затрымаў шэсьць актыўных удзельнікаў групы, пачатая крымінальная справа ў дачыненьні да чатырох зь іх. Гэта маладыя людзі ва ўзросьце ад 16 да 22 гадоў. Іх затрымалі і зьмясьцілі ў ІЧУ.

У Беларусі апошнія партызаны былі бачныя каля 70 гадоў таму, у часе нямецкай акупацыі на тэрыторыі краіны дзейнічалі чырвоныя партызаны, салдаты падпольнай Арміі Краёвай, прадстаўнікі антыкамуністычнай Беларускай вызваленчай арміі, якую часам таксама называюць групай «Чорны кот».

Пра дзейнасьць сучасных партызан у Магілёве ніхто ня чуў, ёсьць групы прарасейскіх арганізацый, якія возяць у летнікі мясцовых школьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG