Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З БТ звольніліся вядоўцы і кіраўнік жаночага ток-шоў «Дзень у вялікім горадзе»


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ля будынку «Белтэлерадыёкампаніі» ў Менску, 15 жніўня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту ля будынку «Белтэлерадыёкампаніі» ў Менску, 15 жніўня 2020 году

Пра гэта на сваіх старонках у Фэйсбуку паведамілі тэлевядоўцы Вольга Плотнікава і Вольга Сарока.

«„Дзень у вялікім горадзе“ больш ня выйдзе ў эфір на „Беларусь 1“. Раву. І, нягледзячы на чыесьці чаканьні маіх адкрыцьцяў, дрэннага я нічога не скажу. Таму што не было! Я люблю сваю працу. Я вельмі люблю і цаню людзей, зь якімі мы гэтую працу рабілі! (...) Наша каманда — вялікая сям’я... Балюча яе пазбаўляцца», — напісала Вольга Плотнікава 22 жніўня, якая працавала ў ток-шоў «Дзень у вялікім горадзе» 6 гадоў ад запуску праграмы.

Разам зь ёй пакінулі «Белтэлерадыёкампанію» кіраўніца праекту Саша Сьнегіна, а таксама тэлевядоўцы Вольга Сарока і Іна Югава.

20 жніўня спартовы тэлеканал «Беларусь 5» пакінулі 4 супрацоўнікі каналу: тэлевядоўцы Арташэс Антанян, Яраслаў Пісарэнка, Уладзіслаў Татур і кіраўнік аддзелу карэспандэнтаў Андрэй Іваноў.

Пасьля некалькіх дзён пратэстаў супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і беспрэцэдэнтнага гвалту з боку сілавікоў супрацоўнікі дзяржаўных СМІ, у тым ліку топавыя вядоўцы і шоўмэны, пачалі заяўляць пра звальненьні з уласнай ініцыятывы.

17 жніўня зьявілася інфармацыя пра забастоўку супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Перш паведамлялі пра сотню пераважна тэхнічных супрацоўнікаў БТ, якія адмовіліся выконваць сваю працу з прычыны сытуацыі ў краіне. Ужо на наступны дзень, 18 жніўня, страйкоўцаў стала каля 300. Яны пачалі ладзіць акцыі ля будынку на Макаёнка 9, да пратэстоўцаў далучыліся вядомыя музыкі. Дзясяткі супрацоўнікаў падалі заявы на звальненьне.

21 жніўня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што запрасіў з Расеі «дзьве-тры групы журналістаў» на месца пратэстоўцаў з БТ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG