Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых папулярных палітыкаў Польшчы заклікаў падтрымаць беларусаў


Шыман Галоўня
Шыман Галоўня

Польскі палітык Шыман Галоўня, лідэр грамадзкага руху «Польшча 2050», апублікаваў відэазварот з заклікам выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія «сёньня змагаюцца за сумленныя і дэмакратычныя выбары ў сваёй краіне», паведамляе Польскае радыё.

Ён сказаў, што асабліва салідарызуецца з тымі беларусамі, «каго безь віны зьняволілі, катавалі», і з тымі, якія, баючыся за сваё жыцьцё, былі вымушаныя пакінуць сваю краіну.

Палітык заклікаў усіх неабыякавых палякаў прыйсьці 7 жніўня да амбасады Беларусі ў Варшаве і консульства Беларусі ў Беластоку, каб прасьпяваць песьню Яцэка Качмарскага «Муры» па-польску і па-беларуску. На думку палітыка, гэта будзе жэстам салідарнасьці і падтрымкі.

Шыман Галоўня ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы і ў першым туры заняў 3-е месца, атрымаўшы амаль 14% галасоў. Пасьля выбараў пачаў арганізаваць грамадзкі рух пад назвай «Польшча 2050».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG