Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На анархіста Паліенку перадумалі заводзіць крымінальную справу за «абразу міліцыянта». Будзе адміністрацыйная


Зьміцер Паліенка, архіўнае фота
Зьміцер Паліенка, архіўнае фота

Анархіст Зьміцер Паліенка 25 ліпеня выйшаў на волю пасьля 15 сутак арышту, якія яму прысудзілі за выказваньні ў Facebook у падтрымку палітвязьняў. У той жа дзень стала вядома, што замест крымінальнай справы за «абразу міліцыянта» супраць яго будзе толькі адміністрацыйная.

Зьміцер Паліенка атрымаў пастанову аб адмове заводзіць крымінальную справу ад першага намесьніка начальніка берасьцейскага абласнога УУС Ігара Жыгалава.

Актывіста дапытвалі ў межах крымінальнай справы за абразу апэратыўніка Б. Дзьмітрука — сьцьвярджаецца, што Паліенка напісаў яму тры паведамленьні «ЎКантакце» пасьля брутальных затрыманьняў пратэстоўцаў і журналістаў у Ганцавічах.

Лінгвістычная экспэртыза, як паведамляюць, выявіла, што ў паведамленьнях Паліенка даваў нэгатыўную ацэнку асобы, было «наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасьці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме». Аднак паведамленьні былі асабістымі, а не публічнымі, таму справу паводле арт. 189 КК ня сталі заводзіць, а завялі паводле арт. 9.3 КаАП.

Паводле арт. 189 КК маглі пакараць штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваньнем волі на тэрмін да 3 гадоў. Паводле арт. 9.3 КаАП жа могуць пакараць толькі штрафам да 20 базавых велічыняў (540 рублёў).

Што важна ведаць пра справу Паліенкі

Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць
Зьміцер Паліенка на судзе спрабаваў ускрыць сабе вены як пратэст супраць закрытага працэсу. Працэс пагадзіліся адкрыць

Зьмітра Паліенку затрымалі 20 сакавіка за тое, што ён распыліў газавы балёнчык у твар мужчыну, які нібыта зрабіў яму заўвагу за курэньне на лесьвічнай пляцоўцы (сам Паліенка казаў, што скарыстаў балёнчык у мэтах самаабароны — толькі тады, калі на яго напаў п'яны мужчына).

Пазьней сьледчыя прадʼявілі яму яшчэ некалькі крымінальных абвінавачаньняў:

  • «Псаваньне маёмасьці ў грамадзкім месцы» — за графіці на Ахоцкай вуліцы ў Менску (арт. 341).
  • «Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананьнем ім службовых абавязкаў» — за словы на адрас былога міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча (арт. 369).
  • «Асабліва злоснае хуліганства» — за графіці «Міліцыянты забіваюць людзей» на будынку ў Заводзкім раёне Менску (ч. 3 арт. 339).
  • «Распальваньне сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG