17 ліпеня ў Берасьці працягваюцца суды над затрыманымі 14 ліпеня падчас акцыі салідарнасьці зь незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Віктарам Бабарыкам і Валерам Цапкалам, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Адміністрацыйныя справы разглядаюць у судзе Ленінскага раёну Берасьця па артыкуле 23.34 КаАП — парушэньне парадку арганізацыі або ўдзелу ў масавым мерапрыемстве. Сьведкамі на судах выступаюць міліцыянты.
Прысуды:
- Дзяніс Сарока — 15 сутак арышту, судзьдзя Куроўскі,
- Юры Нагорны — штраф 810 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Уладзімер Палякоў — штраф 810 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Алег Дзьмітрук — штраф 810 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Сяргей Чувілкін — штраф 810 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Віктар Качаргін — штраф 675 рублёў, судзьдзя Шурын,
- Раман Пашкевіч — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Аляксандар Ярмоліч — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
- Аляксей Бурко — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Віктар Локцікаў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Уладзіслаў Сыс — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Ігар Ціханюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
- Павал Кінчаў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Сяргей Кандрацюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Раман Кандрацюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
- Аляксей Макееў — штраф 540 рублёў, судзьдзя Куроўскі,
- Дзьмітры Тарасюк — штраф 540 рублёў, судзьдзя Шурын,
- Сяргей Леўчанка — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Міхаіл Харынскі — штраф 540 рублёў, судзьдзя Грушко,
- Уладзімер Грысевіч — судзьдзя Шурын, пратакол адправілі на дапрацоўку,
- Віталь Казак — справу адклалі да 20 ліпеня.
14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі прайшлі акцыі салідарнасьці супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы. Увечары 14 чэрвеня ў Берасьці было затрымана 45 чалавек. Восем зь іх пазьней адпусьцілі, а 38 затрыманых пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня да суду. Суды над затрыманымі пачаліся толькі 16 ліпеня.