Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпартэры бязь межаў» скрытыкавалі ўлады Беларусі за рэпрэсіі супраць журналістаў


Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» заклікала ўлады Беларусі спыніць новую хвалю рэпрэсій у дачыненьні да журналістаў.

У заяве, якую цытуюць naviny.by, адзначаецца, што 14 і 15 ліпеня падчас акцый пратэсту ў краіне было затрымана ня менш за 16 прадстаўнікоў мэдыя.

«Рэпартэры бязь межаў» згадваюць, у прыватнасьці, пра затрыманьне карэспандэнта Радыё Свабода Антона Трафімовіча, якому зламалі нос, і пазаштатнай карэспандэнткі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Віялеты Саўчыц. Адзначаецца, што затрыманы ў Берасьці супрацоўнік сайта «Першы рэгіён» Даніла Палянскі аштрафаваны на 810 рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.

«Напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў беларускія ўлады працягваюць перасьледаваць і ўжываць гвалт у дачыненьні да журналістаў, – заявіла кіраўніца бюро Ўсходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі «Рэпартэраў бязь межаў» Жанна Кавэлье. – Затыканьне рота незалежнай прэсе ніяк не дапаможа Аляксандру Лукашэнку вярнуць сваю папулярнасьць і псуе міжнародны імідж краіны. Мы заклікаем уладу спыніць гэтую эскаляцыю парушэньняў фундамэнтальнага права на свабоду выказваньня і інфармацыі».

«Рэпартэры бязь межаў» нагадваюць, што ў іхнім рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь займае 153-е месца сярод 180 краін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG