13 траўня ў Баранавічах каля санктуарыя Маці Божай Фацімскай благаславілі «Крыж пандэміі», паведамляе Catholic.by.
Крыж усталявалі, «каб нагадаць людзям пра прысутнасьць Бога ў жыцьці кожнага чалавека і Яго любоў».
Папярочная плянка крыжа мае выгнутую форму, што, на думку аўтара, сымбалізуе абдымкі.