Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр харыст эвангельскай царквы «Благадаць» Вадзім Панько. У яго быў COVID-19


Царква «Благадаць» у Менску, архіўнае фота
Царква «Благадаць» у Менску, архіўнае фота

Маці і жонка нябожчыка таксама хворыя, — паведамляюць знаёмыя сям’і.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пра сьмерць Вадзіма Панько 5 траўня паведаміў у сваім фэйсбуку сустаршыня БХД Георгі Дзьмітрук.

Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ў эвангельскай царкве «Благадаць», прыхаджанінам якой быў нябожчык.

«Яму было 49 гадоў, пацьверджаны COVID-19, — сказаў Свабодзе пастар царквы Алег Акуленка. — Не магу сказаць дакладна, колькі часу ён правёў у шпіталі. Верагодна, трапіў туды не адразу. Апошні тыдзень як мінімум быў пад апаратам ШВЛ. Сёньня ўначы ён памёр. Такая кароткая інфармацыя. Нешта больш пра яго, пра яго жыцьцё расказаць змогуць яго родныя. Так будзе правільна».

Па словах сьвятара, маці і жонка памерлага Вадзіма Панько таксама хварэюць, цяпер яны на ізаляцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG