На пачатку студзеня 2025 году на «хатнюю хімію» асудзілі яе маці — Тацяну Васільеву, а муж Юліі Ігар Лаптановіч у 2023 годзе цалкам адбыў пазбаўленьне волі.
Юлія Лаптановіч і яе муж Ігар — пружанскія актывісты, якія выхоўваюць траіх дзяцей.
У ліпені 2022 года Горадзенскі абласны суд прыгаварыў Лаптановіч да пяці гадоў пазбаўленьня волі паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Пазьней Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыйную скаргу на прыгавор і скараціў тэрмін пакараньня да 4 гадоў 9 месяцаў зьняволеньня.
4 жніўня 2021 года Юлія і яе мужа Ігар іх асудзілі па «справе аб карагодах» — самай масавай у гісторыі Беларусі крымінальнай справе. У рамках «справы аб карагодах» Ігара Лаптановіча прыгаварылі да 2,5 года палоніі (выйшаў на волю ў чэрвені 2023-га), яго жонку — да трох гадоў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Беларускія праваабаронцы прызналі іх палітвязьнямі.
У студзені 2025 года стала вядома, што Берасьцейскі абласны суд пачаў разглядаць яшчэ адну справу Лаптановіч. Яе абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 3614 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). Рашэньне суда невядома.
Форум