Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Онлайн-прэм’ера фільму Лазьніцы пра пахаваньне Сталіна. ВІДЭА


На канале «Настоящее время» 11 траўня ў 22:00 па менскім часе адбудзецца прэм’ера фільму Сяргея Лазьніцы «Дзяржаўнае пахаваньне». Карціна заснавана на архіўных матэрыялах, зьнятых у СССР з 5 па 9 сакавіка 1953 году, калі краіна хавала Ёсіфа Сталіна. У фільме выкарыстана афіцыйная кінахроніка і кадры, якія доўгі час заставаліся засакрэчанымі.

Потым карціна будзе даступная на гэтым сайце на працягу тыдня пасьля прэмʼеры.

«Дзяржаўнае пахаваньне» было паказана на Вэнэцыянскім кінафэстывалі, фэстывалі ў Таронта і «АРТДОКФЕСТ». Фільм створаны пры падтрымцы каналу «Настоящее время».

Сяргей Лазьніца — украінскі рэжысэр, які нарадзіўся ў Баранавічах, жыве ў Нямеччыне. Аўтар мастацкіх і дакумэнтальных стужак, у тым ліку — «У тумане» па аповесьці Васіля Быкава. Ён мае прыз Канскага кінафэстывалю і яшчэ дзясяткі прэстыжных узнагародаў.

Па словах Кенана Аліева, генэральнага прадусара «Настоящего времени», «нічога больш актуальнага за пахаваньне Сталіна для расейскага грамадзтва няма».

«Я са шматлікімі людзьмі размаўляў, сьведкамі пахаваньня, і многія кажуць тое ж, што і Бродзкі ў сваім эсэ. Бродзкі піша пра тое, што рабілася ў клясе, калі іх на калені паставілі, загадалі ім галасіць. Але трэба быць Бродзкім, каб адхіліцца ад усяго гэтага, не аплакваць фюрэра», — распавядае Лазніца пра працэс падрыхтоўкі карціны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG