Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7400 беларусаў вярнуліся з-за мяжы, «сацыяльныя рэйсы» працягваюцца, — МЗС Беларусі


7400 беларусаў, якія затрымаліся за мяжой у сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфэкцыі, вярнуліся на радзіму. Пра гэта 2 траўня заявіў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз у падчас перадачы «Ток-шоу АТН» на тэлеканале «Беларусь 1».

«Людзі ляцяць і едуць нават цяпер. Выбудавана і наладжана сыстэма ўзаемадзеяньня зь «Белавіяй», з усімі нашымі суседзямі праведзеныя размовы. Калі ўсё гэта пачыналася, калі, як сьнежны ком, усе краіны ўводзілі абмежаваньні, зачынялі пункты пропуску і аэрапорты, сытуацыя была падобная да надзвычайнай. Тады прымаліся рашэньні, якія ніхто ня ведаў, як рэалізоўваць на месцах, прыходзілася ў кругласуткавым рэжыме працаваць», — распавёў Глаз.

Для таго, каб паспрыяць вяртаньню беларусаў з-за мяжы, МЗС працаваў у кантакце зь Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам транспарту і камунікацый, Міністэрствам спорту і турызму, Дзяржаўным памежным камітэтам, з авіакапманіяй «Белавія».

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз
Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз

Паводле словаў Глаза, першапачаткова было прынята рашэньне вывозіць зь іншых краін ня толькі беларусаў, але і грамадзянаў іншых краін.

«Вырашылі дапамагаць, дзе можна, усім, нікога не кідаць. Таму, вядома, яны ляцяць нашымі самалётамі, зьяжджаюць нашымі аўтобусамі — гэта грамадзяне Літвы, Латвіі, Польшчы і шэрагу іншых краін», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Намесьнік гендырэктара па маркетынгу і зьнешнеэканамічнай дзейнасьці «Белавія» Ігар Чаргінец паведаміў, што ў найбліжэйшыя дзесяць дзён плянуецца выканаць яшчэ некалькі «сацыяльных рэйсаў».

«Таксама мы вывозім зь Менску гастарбайтэраў з Украіны ў розныя краіны, ужо адкрытыя для іх, у тым ліку ў Фінляндыю, Вялікую Брытанію. Празь Менск вяртаюцца дадому тыя ж грамадзяне Ўкраіны — экіпажы марскіх судоў, гэта тысячы чалавек. Мы дапамагаем дабрацца дадому грамадзянам многіх краін, і за гэта нам удзячныя ўрады гэтых дзяржаў», — распавёў Чаргінец.

Некалькі дзён таму «Белавія» адкрыла новы прамы авіякірунак «Менск — Вена», а таксама аднавіла палёты ў Мілян і Рым.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG