Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва зьмякчае карантын: многія правілы ўступяць у сілу 30 красавіка


Вострая брама ў Вільні
Вострая брама ў Вільні

29 красавіка ўрад Літвы ўхваліў яшчэ некалькі крокаў у зьмякчэньні карантыну: грамадзяне змогуць выяжджаць за межы краіны, з 10 траўня мяркуецца аднавіць авіязносіны, адкрыюцца рэчавыя рынкі, прафэсійныя спартоўцы змогуць трэнавацца ў закрытых памяшканьнях. Большая частка новых правілаў уступіць у сілу з 30 красавіка.

Пра гэта паведамляе партал DELFI.

«Сытуацыя застаецца досыць добрай, трэба думаць, як ісьці наперад з пэўнымі рашэньнямі» — сказаў міністар аховы здароўя Аўрэліюс Вярыга. Паслабленьні, зьвязаныя з баўленьнем вольнага часу на адкрытым паветры, прапануюць увесьці з 4 траўня, а з 10 траўня адновяцца авіязносіны.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Адкрыюцца ўсе гандлёвыя месцы, уключаючы рынкі, дазволяць усе формы баўленьня вольнага часу на адкрытым паветры пры забесьпячэньні належнай дыстанцыі. Многія правілы, за выключэньнем авіязносін, набудуць моц з 4 траўня. Да гэтага часу зь Літвы маглі зьехаць толькі грамадзяне іншых краін і асобы, які выяжджалі за межы краіны на працу. Пасьля адмены абмежаваньняў выяжджаць за межы краіны змогуць усе ахвотныя.

«Я б хацеў падкрэсьліць, што ад’езд ніяк не мяняе ўмоў прыбыцьця, правілаў ізаляцыі і іншага» — заявіў на пасяджэньні ўраду міністар аховы здароўя.

Як каранавірус пашыраецца ў сьвеце. Інтэрактыўная мапа

Да гэтага часу на рынках можна было прадаваць толькі харчы. Цяпер дазволены гандаль усімі таварамі. Па-ранейшаму дзейнічае правіла — у памяшканьні на 1 чалавека павінна прыпадаць 10 квадратных мэтраў, трэба рэгуляваць паток пакупнікоў, у чарзе неабходна захоўваць дыстанцыю 2 мэтры. Таксама дазволены больш свабодны парадак нашэньня масак. Калі да гэтага часу ў грамадзкіх месцах нельга было хадзіць бяз маскі (выключэньне тычылася толькі кавярняў, дзе людзі ядуць і пʼюць), то цяпер маску можна не насіць за межамі населенага пункту і калі ў радыюсе 20 мэтраў паблізу няма людзей. Маскі таксама ня трэба надзяваць у аўтамабілі, калі кіроўца і пасажыры — сваякі.

Таксама дазволілі аднавіць плянавыя працэдуры ў сфэры аховы здароўя, аднак шпіталі павінны пакінуць рэзэрвовыя ложкі для магчымых хворых на каранавірус.

Урад Літвы таксама разглядаў магчымасьць дазволіць невялікія імпрэзы на адкрытым паветры з удзелам да 10 чалавек, аднак гэтую прапанову не прынялі.

Паводле інфармацыі на 29 красавіка, у Літве зарэгістравана 1375 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, 45 чалавек памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG