Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік NATO: Расея і Кітай працягваюць дэзынфармаваць пра пандэмію


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг

Генэральны сакратар NATO абвінаваціў Кітай і Расею ў пашырэньні дэзынфармацыі аб супрацьдзеяньні пандэміі каранавірусу. Енс Столтэнбэрг правёў сустрэчу з журналістамі ў фармаце тэлеканфэрэнцыі. У ёй удзельнічаў карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

«Расейскія і кітайскія прадстаўнікі сьцьвярджалі, што саюзьнікі па NATO не падтрымліваюць адзін аднаго ў супрацьдзеяньні пандэміі COVID-19, што нашыя краіны ня здольныя абараняць сваіх старых і што саюзьнікі па NATO адказныя за пашырэньне вірусу. У нас ёсьць некалькі прыкладаў заяў, зробленых у Маскве і Пэкіне, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці і пры гэтым зьяўляюцца спробамі нанесьці шкоду саюзьніцкім сувязям паміж краінамі NATO», — расказаў Столтэнбэрг.

«Што тычыцца нашай здольнасьцяў узаемадзейнічаць у аказаньні дапамогі пацярпелым ад эпідэміі, то на нядаўняй тэлеканфэрэнцыі міністраў абароны ўсе ўдзельнікі пагадзіліся нарошчваць і паскараць сумесную працу. Толькі сумеснымі сіламі мы і можам забясьпечваць дастаўку хворых празь межы, перавозіць матэрыялы і мэдычнае абсталяваньне. Сьцьвярджэньні адваротнага — гэта няслушныя сьцьвярджэньні».

Шэраг пытаньняў журналістаў датычылася прысутнасьці войскаў NATO на ўсходнім флянгу Паўночнаатлянтычнага саюзу, у непасрэднай блізасьці ад Беларусі.

Столтэнбэрг пацьвердзіў рашэньне NATO працягваць разьмяшчэньне сваіх баявых падразьдзяленьняў на тэрыторыі балтыйскіх дзяржаў. «Гэта ня толькі словы, але і справы. Баявыя падразьдзяленьні саюзьнікаў, разьмешчаныя ў Літве, Латвіі, Эстоніі і Польшчы. Авіяцыя NATO працягвае патруляванае паветранай прасторы над гэтымі краінамі. Працягваецца патруляваньне вайсковых караблёў NATO ў Балтыйскім моры», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG