Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беллегпрам» заявіў аб вырабе амаль 15 млн масак. Ці зьявіліся яны ў аптэках?


Ілюстрацыйнае фота, Скоп’е, Паўночная Македонія, 9 красавіка
Ілюстрацыйнае фота, Скоп’е, Паўночная Македонія, 9 красавіка

Пошук у аптэках паказвае, што маскі ёсьць далёка не паўсюль, але знаходзяцца яны ўжо на парадак часьцей, чым у сярэдзіне мінулага тыдня.

Прадпрыемствы канцэрну «Беллегпрам» вырабілі 14,823 мільёна ахоўных масак, расказалі БелТА ў прэс-службе канцэрну. Аб’ёму вытворчасьці 1 млн масак за дзень дасягнулі яшчэ 9 красавіка, а да 15-га абяцаюць рабіць ужо 2 млн на дзень.

Урад раней вызначыў дзяржаўнае прадпрыемства «Белфармацыя» адзіным апэратарам рэалізацыі ахоўных мэдыцынскіх вырабаў — толькі гэтая кампанія цяпер можа пастаўляць маскі ў аптэкі.

Тыдзень таму Камітэт дзяржаўнага кантролю ладзіў рэйд па аптэках у пошуках масак, рэсьпіратараў, антысэптыкаў і парацэтамолу. Дзяржаўныя кантралёры тады знайшлі маскі ў 25% правераных аптэк, ды інтрэнэт-сэрвісы, якія паказваюць наяўнасьць тавараў у аптэках у рэальным часе, знаходзілі значна менш. Паводле 103.by, у мінулую сераду маскі былі ў 6% аптэк Менску і 0,6% аптэк у цэлай краіне.

13 красавіка 103.by паказвае ўжо на парадак лепшы выбар: мэдыцынскія маскі ёсьць у 326 аптэках з 3742 па ўсёй краіне (8,7%), у 102 з 858 аптэк сталіцы (11,9%). Істотна большы выбар розных масак і рэсьпіратараў паказвае і Tabletka.by.

Беларусы ў сацсетках тым часам адзначаюць падабенства новых масак да звычайнай прадукцыі іх вытворцаў:

Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка папярэдзіў прэм’ер-міністра і ўрад, «калі толькі да канца тыдня адказныя людзі мне дакладуць, што чагосьці не хапае ў аптэках, крамах або лякарнях, асабліва для аховы лекараў, ураду ня будзе».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG