Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усім здаць па 100 масак. Пэдагогі спасылаюцца на загад Мінадукацыі, Мінадукацыі адмаўляе


Ілюстрацыйнае фота. Настаўніцы школы №1 у райцэнтры Шуміліна шыюць камбінэзоны для лекараў мясцовага шпіталя
Ілюстрацыйнае фота. Настаўніцы школы №1 у райцэнтры Шуміліна шыюць камбінэзоны для лекараў мясцовага шпіталя

Навіну пра неабходнасьць сабраць па 100 мэдычных масак з установы бацькі, настаўнікі і выхавацелі абмяркоўваюць у чатах і Telegram-каналах.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

9 красавіка такую інфармацыю паведамілі адразу некалькі крыніц.

«Магчыма, гэта некага і ня зьдзівіць, але мяне зьдзівіла — сяджу ўвесь дзень шыю маскі, — расказвае супрацоўніца адной зь менскіх школ у сваім Telegram-канале. — Бо сёньня зь Мінадукацыі прыйшла пастанова, каб усе школы і дзіцячыя садкі здавалі мэдычныя маскі. Па сто штук. І цяпер усе настаўнікі шыюць маскі. Усе ў стане лёгкага шоку. Ня ўсе ўмеюць шыць».

Пра тое, што менскім школам і дзіцячым садкам неабходна зьбіраць мэдычныя маскі, Свабодзе таксама расказаў жыхар Менску, дзіця якога ходзіць у адзін з садкоў Маскоўскага раёну гораду. Паводле ягоных словаў, выхавацелькі садка просяць бацькоў сабраць па 25 мэдычных масак з групы. Пры гэтым маскі зьбіраюць не на патрэбы самога садка.

У Мінадукацыі Свабодзе паведамілі, што ніякіх загадаў пра «100 масак са школы ці садка» не выдавалі.

«Такога ня можа быць», — сказалі ў прэс-службе ведамства.

У камітэце адукацыі Менгарвыканкаму параілі зьвяртацца ў аддзел выхаваўчай і ідэалягічнай працы. Яго спэцыялісты для камэнтароў на працягу дня 10 красавіка былі недасяжныя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG