Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакавіку беларусы купілі замежнай валюты ў шэсьць разоў больш, чым у студзені


У студзені-сакавіку беларусы купілі на ўнутраным рынку на 450 млн даляраў больш, чым прадалі, спасылаецца БелаПАН на дадзеныя Нацыянальнага банку.

За тры першыя месяцы ў Беларусі купілі замежнай валюты на 2,69 млрд даляраў, прадалі на 2,23 млрд даляраў. Асобна ў сакавіку купля валюты фізычнымі асобамі склала 1,02 млрд даляраў, продаж — 742,5 млн даляраў.

Адпаведна, у сакавіку попыт перавысіў прапанову на 279,4 млн даляраў. У лютым гэты паказьнік склаў 128 млн долараў, у студзені — 44,8 млн долараў. Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты ў сакавіку ў параўнаньні са студзенем вырасла ў 6,2 раза.

У сакавіку курс даляра ў Беларусі вырас на 15%, а з пачатку году — больш чым на 20%. Менавіта гэта прывяло да ўзмацненьня дэвальвацыйных чаканьняў і росту попыту на замежную валюту.

У мэтах абмежаваньня рызыкаў, зьвязаных з падвышанай валятыльнасьцю курсу, Нацыянальны банк праводзіў валютныя інтэрвэнцыі ў дадатковых аб’ёмах.

Пасьля рэзкага падзеньня некалькі апошніх таргоў беларускі рубель нязначна ўмацоўваецца. 6 красавіка даляр страціў больш за 1 капейку і цяпер каштуе 2,5708 рубля. Эўра патаньннеў на 1,5 капейкі да 2,7798 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG