Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША прэзыдэнт і парлямэнт дамовіліся падтрымаць эканоміку ва ўмовах пандэміі 2 трыльёнамі даляраў 


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Белы дом і сэнатары-дэмакраты дасягнулі згоды наконт законапраекту аб 2 трлн даляраў на падтрымку эканомікі і аховы здароўя ў змаганьні з каранавірусам.

Агенцтва Reuters паведамляе, што галасаваньне ў Сэнаце можа адбыцца 25 сакавіка.

«Гэта ўзровень укладаньняў у нашу краіну як у часе вайны», — заявіў 24 сакавіка лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Маконэл на заканчэньне некалькідзённых перамоваў паміж рэспубліканскімі і дэмакратычнымі заканадаўцамі ды прадстаўнікамі адміністрацыі Трампа.

Макконэл удакладніў, што ўзгоднены пакет захадаў дапаможа амэрыканцам аплачваць рахункі падчас звальненьняў з працы, выкліканых пандэміяй, пашырыць страхаваньне па беспрацоўі і надасьць экстраныя крэдыты малому бізнэсу.

Сэнатар-дэмакрат Чак Шумэр назваў узгодненыя захады «найбуйнейшым пакетам выратаваньня ў гісторыі Амэрыкі», назваўшы іх «плянам Маршала» для шпіталяў і службы аховы здароўя.

У Сэнаце рэспубліканцы маюць 53 галасы (дэмакраты 47), але заканадаўства патрабуе 60. Гэта значыць, хаця б 7 дэмакратаў павінны падтрымаць гэты закон.

Пасьля прыняцьця Сэнатам пакет мае быць ухвалены Палатай прадстаўнікоў, дзе большасьць належыць Дэмакратычнай партыі. Сьпікер палаты Нэнсі Пэлосі заявіла, што спадзяецца, што гэта адбудзецца хутка.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які заклікаў заканадаўцаў як мага хутчэй прыняць законапраект, заявіў, што падпіша яго.

«Кангрэс павінен ухваліць закон без усялякага глупства, — напісаў ён у Twitter. — Чым больш часу пройдзе, тым складаней будзе запусьціць эканоміку!»

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG