Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як матэматыкі пераканалі Вялікую Брытанію ўзмацніць антыкаранавірусную дзейнасьць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Спачатку Вялікая Брытанія не плянавала ніякіх спэцыяльных дзеяньняў ва ўмовах эпідэміі каранавірусу. Яе падыход зьмяніў даклад аналітыкаў, якія падлічылі, колькі чалавек памрэ, калі гэты курс захаваецца, піша Gazeta Wyborcza.

Яшчэ тыдзень таму ангельцы павінны былі жыць, як дагэтуль — не было ніякіх плянаў зачыніць школы, перайсьці на дыстанцыйную працу альбо адмяніць масавыя мерапрыемствы. Толькі людзі, у якіх дома была гарачка ці кашаль, павінны былі прайсьці сем дзён ізаляцыі. Наступным крокам, які плянаваўся «празь некалькі тыдняў», стала ўвядзеньне чатырохмесячнага карантыну для людзей, старэйшых за 70 гадоў.

16 сакавіка апублікавалі дакумэнт, які зьмяніў падыход брытанскіх уладаў — сёньня яны выкарыстоўваюць рашэньні, уведзеныя ў шэрагу краін ЭЗ ужо больш за тыдзень таму.

Гэты дакумэнт склалі навукоўцы з Imperial College, якія стварылі матэматычную мадэль распаўсюджваньня эпідэміі COVID-19 у Вялікай Брытаніі.

Прагнозы справаздачы відавочныя: калі захаваць бягучы падыход барацьбы з эпідэміяй, аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі ня справяцца з прыёмам хворых. Аналітыкі з Imperial College і Лёнданскай школы гігіены і трапічнай мэдыцыны падлічылі, што кожнай траціне шпіталізаваных пацыентаў можа спатрэбіцца месца ў аддзяленьнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Менавіта таму ўлады прыйшлі да высновы, што першапачатковы плян, заснаваны на пашырэньні эпідэміі, каб выпрацаваць «калектыўны імунітэт», можа скончыцца трагічна.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG