Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Расея не параілася перад тым, як закрываць мяжу


Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, 2017 год, ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, 2017 год, ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 16 сакавіка склікаў нараду з кіраўніком сваёй адміністрацыі Ігарам Сергеенкам і дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі Андрэем Раўковым. Нагодай стала абвяшчэньне Расеяй закрыцьця мяжы зь Беларусьсю.

Падрабязнасьцяў таго, як Расея зьбіраецца закрыць мяжу зь Беларусьсю, ад якога часу і да якога дня гэта будзе адбывацца, няма.

Але дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА перадае шэраг выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі наконт расейскага рашэньня:

  • «Дзіўна, што ў расейскім урадзе ніхто ня ведае, што ў Беларусі і Расеі мяжы няма, яна не дэлімітаваная і не дэмаркаваная. У нас няма мяжы, таму закрываць няма чаго. Напэўна, яны ў сябе ўжо ўстанавілі гэтую мяжу. Гэта іхная справа».
  • «Я са свайго досьведу хачу некаторым гарачым галовам у Расеі параіць думаць, перш чым казаць. Справа ў тым, што закрываць, як і пачаць нейкую вайну, заўсёды прасьцей, чым потым з гэтай сытуацыі выходзіць».
  • «Калі прытрымлівацца расейскай лёгікі, то ёй межы трэба пазакрываць рэгіянальна: аддзяліць Далёкі Ўсход, Сібір, па Ўрале прайсьціся, Каўказ вылучыць, па поўначы эўрапейскай часткі Расеі таксама мяжу дзесьці правесьці. Расея велізарная, паўсьвету».
  • «Мне здаецца, што там больш заклапочаныя, як Маскву нейкім плотам абгарадзіць, і думаюць: ня дай Божа, урад Расейскай Фэдэрацыі заразіцца. Што будзе? А ня дай Божа, зь Мішусьціным нешта здарыцца?»
  • «Расейскай Фэдэрацыі трэба было ў гэтай сытуацыі не закрываць мяжу, а на нашай супольнай мяжы „саюзнай дзяржавы“ пад Берасьцем дапамагчы нам — і матэрыяльна, і людзкімі рэсурсамі. У нас школа адна, і вірусолягі адны і тыя ж. Мы б прынялі гэтую дапамогу і там бы гэта кантралявалі».
  • «Беларусі, магчыма, варта было б баяцца, каб велізарная Расея не „завірусіла“ яе».
  • «Можа, нам падумаць, а раптам вірус у трубе з нафтай або з прыродным газам? 70 млн тонаў нафты транспартуюць нафтаправодам „Дружба“. Вось што думалі людзі, калі прымалі такія рашэньні?»
  • «Як можна прымаць такія рашэньні? Не параіўшыся, паставіць перад фактам. Гэта для мяне незразумела. І самае цікавае: калі ўжо закрываць мяжу — гэта, напэўна, ня ўраду справа. Гэта рашэньне павінен прымаць прэзыдэнт краіны [...] Можа, яны ўжо паводле новай Канстытуцыі жывуць? Хто яго ведае».
  • «Ня трэба лішніх рухаў, якія б ускладнілі і так няпростыя на сёньняшні дзень адносіны між дзьвюма дзяржавамі».
  • «Нам ня трэба закрываць ні ад палякаў, ні ад расейцаў, ні ад украінцаў. Яны хочуць — хай закрываюцца. Нам ня трэба гэтага рабіць, таму што гэта пустое. Закрывацца ўсё роўна мы ня зможам, гэта немагчыма. Асабліва там, дзе няма мяжы з Расеяй: там людзі стагодзьдзямі хадзілі і будуць хадзіць, і калі, ня дай Бог, ужо нейкая чума, то мы яе тэрытарыяльна ня пераможам».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG