Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мяжа на замку. Зь Беларусі ва Ўкраіну могуць трапіць толькі ўкраінцы і беларусы зь відам на жыхарства


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. на беларуска-ўкраінскай мяжы, 2016 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. на беларуска-ўкраінскай мяжы, 2016 год

Між Беларусьсю і Ўкраінай стала працуе 7 міжнародных пунктаў пропуску. Сёньня апоўначы ўсе яны абмежавалі сваю працу, спыніўся аўтамабільны і пешаходны рух.

Цяпер на тэрыторыю Ўкраіны праз гэтыя пункты могуць трапіць толькі ўкраінскія грамадзяне, а таксама іншаземцы і грамадзяне Беларусі, якія маюць ва Ўкраіне від на часовае або сталае жыхарства, зьяўляюцца сужэнцамі або бацькамі грамадзян Украіны.

Ва Ўкраіну таксама прапускаюць акрэдытаваных супрацоўнікаў дыпляматычных і консульскіх устаноў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і іхныя сем’і. Усе іншыя могуць трапіць на ўкраінскую тэрыторыю толькі па ўзгадненьні зь Міністэрствам замежных спраў Украіны.

Аналягічныя абмежаваньні ўведзеныя на 5 міждзяржаўных і 6 мясцовых пунктах пропуску, якія створаны і працуюць на мяжы зь Беларусьсю.

Гэтыя абмежаваньні будуць дзейнічаць да 3 красавіка, але ў выпадку эпідэміі могуць быць прадоўжаны.

Онлайн-мапа працы мытных прапускных пунктаў на тэрыторыі Ўкраіны:

Як падкрэсьлілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіне, нягледзячы на тое, што дзейнасьць пунктаў абмежаваная, памежнікі працягваюць несьці службу. Усе яны забясьпечаныя неабходнымі тэхнічнымі сродкамі і сродкамі індывідуальнай абароны і папярэджваюць аб немагчымасьці незаконнага перасячэньня мяжы. За два дні да ўвядзеньня абмежаваньняў улады Ўкраіны заклікалі ўсіх сваіх грамадзян вярнуцца дадому, але гарантавалі ім дапамогу ў выпадку немагчымасьці гэта зрабіць да 17 сакавіка.

На сёньняшні дзень ва Ўкраіне афіцыйна пацьверджана пяць выпадкаў заражэньня небясьпечным каранавірусам. Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны ініцыюе ўвядзеньне больш жорсткіх захадаў, каб прадухіліць эпідэмію — абмежаваць перасоўваньне людзей па вуліцы і закрыць усе ўстановы грамадзкага харчаваньня.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG