Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС: Чарговая амністыя можа закрануць 1,8 тысячы асуджаных за наркотыкі


Міністар унутраных спраў Юры Караеў, архіўнае фота
Міністар унутраных спраў Юры Караеў, архіўнае фота

Амністыя ў сувязі з 75-годзьдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне можа закрануць каля 1,8 тысячы асуджаных за наркотыкі ў Беларусі. Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў Юры Караеў у эфіры тэлеканала «Беларусь-1».

Паводле міністра, цяпер прапрацоўваецца мэханізм памілаваньня для тых, хто асуджаны ўпершыню.

Падрыхтаваць законапраект аб амністыі даручана Вярхоўнаму суду разам зь Міністэрствам унутраных спраў. Як казалі раней, па сваім аб’ёме ён будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годзьдзя вызваленьня Беларусі (тады прадугледжвалася вызваліць ад крымінальнага пакараньня каля 6 тысяч асуджаных, у тым выпусьціць зь месцаў пазбаўленьня волі каля 2 тысяч чалавек.

Асуджаныя паводле «наркатычных» артыкулаў раней не падпадалі пад амністыі. Дзякуючы намаганьням рухаў «Маці 328» і «Наша права» летась да маладых людзей упершыню за доўгі час прымянілі амністыю, скараціўшы тэрміны на 1–2 гады. Таксама актывісты дамагліся зьмякчэньня антынаркатычнага заканадаўства: мінімальны тэрмін пакараньня паводле часткі 2 артыкула 328 зьнізілі з 5 да 3 гадоў, паводле часткі 3 артыкулу 328 — з 8 да 6 гадоў.

Штрафныя балы для парушальнікаў правілаў дарожнага руху

Таксама Караеў паведаміў, што МУС цяпер рыхтуе шэраг зьменаў у Адміністрацыйны кодэкс, галоўная задача якіх — «адысьці ад папяровай цяганіны, спрасьціць сам працэс прыцягненьня да адказнасьці». Напрыклад, паводле міністра, цяпер прапрацоўваюць «дзейсныя меры ўзьдзеяньня на сыстэмных парушальнікаў правілаў дарожнага руху», якіх, паводле МУС, у Беларусі каля 8 тысяч.

«У галіне дарожнага руху мы прапануем уводзіць штрафныя балы. Гэта робіцца для таго, каб выпадковых, разавых парушальнікаў адсекчы ад меншасьці, якая сыстэматычна, нахабна, знарок не зьвяртаючы ўвагі на грамадзкія правілы і інтарэсы іншых людзей, парушае правілы проста таму, што так хоча», — сказаў Караеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG