Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы па справе пра гібель рэйсу MH17, кажа, што мае сьведку запуску ракеты


Помнік ахвярам рэйсу MH17 ў Нідэрляндах
Помнік ахвярам рэйсу MH17 ў Нідэрляндах

Аб’яднаная група сьледчых, якія вывучаюць абставіны катастрофы малайзійскага «Боінга» ў небе над Данбасам летам 2014 году, мае сьведку запуску ракеты па пасажырскім самалёце. Пра гэта заявіў кіраўнік сьледчай брыгады Фрэд Вэстэрбэке ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу CBS.

На пытаньне журналіста пра сьведкаў запуску ракеты па самалёце, кіраўнік сьледчай групы адказаў сьцьвярджальна, падкрэсьліўшы, што не назаве колькасьць такіх сьведак.

Паводле Вэстэрбэке, сьледзтва ня мае сумненьняў, што ўдар па самалёце быў нанесены ракетай сыстэмы «Бук».

У траўні 2018 году Міжнародная сьледчая група прыйшла да высновы, што самалёт быў зьбіты ракетай з комплексу «Бук», які належаў расейскай 53-й зэнітнай ракетнай брыгадзе СПА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG