Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папярэдзіў аграрыяў, каб не разьлічвалі на сьпісаньне даўгоў 


Сельская гаспадарка Беларусі, ілюстрацыйнае фота
Сельская гаспадарка Беларусі, ілюстрацыйнае фота

Падчас нарады аб устойлівай працы прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Віцебскай вобласьці Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ніякага сьпісаньня даўгоў для іх ня будзе», паведамляе БелТА.

«Гаворкі аб сьпісаньні быць ня можа, вярніце даўгі! Мы вам толькі можам даць нейкую прадушыну, каб вы маглі хапануць сьвежага паветра», — падкрэсьліў Лукашэнка, паўтарыўшы ранейшае патрабаваньне аб тым, што сельскую гаспадарку Віцебшчыны трэба істотна мадэрнізаваць.

Паводле яго, з улікам асаблівасьцяў рэгіёну ў многіх раёнах неэфэктыўна вырошчваць шэраг культур, таму канцэнтравацца неабходна на вытворчасьці малака і мяса.

«Мадэрнізацыя павінна быць у галоўным кірунку: што будзем апрацоўваць у Віцебскай вобласьці, зоне ня проста рызыкоўнага, а крытычнага земляробства? Мы пайшлі ад патрэбаў, перапрацоўшчыкаў. Уключылі ў холдынгі калгасы і саўгасы. Калі ласка, дайце нам малако і мяса. Калі не разумеюць, колькі, давядзіце, як у савецкія часы, заданьні, прагнозы. Пляны павінны быць напружанымі настолькі, каб забясьпечыць сваю гаспадарчую дзейнасць і вярнуць пазыкі».

Лукашэнка паабяцаў: штогод праграма разьвіцьця будзе пільна кантралявацца, тады можна будзе падвесьці вынікі і зрабіць высновы: будуць вернутыя даўгі або не, і на гэтай падставе пакараць вінаватых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG