Ідэя прапісаць у папраўках у расейскую Канстытуцыю права рэгіёнаў Украіны і Беларусі далучыцца да РФ не абмяркоўваецца, паведамляе ТАСС.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў шэрагу СМІ, што адзін з удзельнікаў рабочай групы падрыхтоўкі паправак у Канстытуцыю РФ нібыта прапанаваў прадугледзець такое права.
«Я ня чуў пра гэтыя прапановы, таму нічога не магу сказаць. Я ня чуў, як гэта фармулюецца. У цэлым гэта ніяк нідзе не абмяркоўвалася да гэтага часу. Я ўпершыню чую пра гэта», — сказаў Пяскоў.
Уладзімір Пуцін 20 студзеня ўнёс у Дзяржаўную думу праект закону аб канстытуцыйных папраўках.