У адной з частак Старадароскага гарнізону сёньня загінуў вайсковец кантрактнай службы. Падчас здарэньня 10 студзеня ён спрабаваў заскочыць у кабіну буксаванага гусенічнага цягача і атрымаў сур'ёзныя пашкоджаньні.
Пра гэта паведаміла ў Facebook прадстаўніца Міністэрства абароны Беларусі Натальля Гаўрусік. Міністэрства абароны выказала спачуваньні родным і блізкім сяржанта.
Лекары Старадароскага цэнтральнага шпіталя і Галоўнага ваеннага клінічнага мэдыцынскага цэнтра змагаліся за жыцьцё вайскоўца, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Сяржант служыў у частцы ў Старых Дарогах з 2018 года. Ваеннае ведамства акажа дапамогу і падтрымку сям'і вайскоўца.