Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі дэсантнік стрэліў саслужыўцу ў вока


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Віцебску 8 кастрычніка салдат-дэсантнік без намеру ў цемры стрэліў халастым патронам і трапіў саслужыўцу ў вока. Пра гэта сказала Свабодзе прадстаўніца Міністэрства абароны Натальля Гаўрусік.

Падчас здарэньня ў віцебскай 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе праходзілі тактыка-спэцыяльныя вучэньні на палігоне.

Cалдата, які атрымаў траўму вока, шпіталізавалі. Паводле ацэнкі дактароў, зрок адновіцца, сказала Гаўрусік.

Іншыя падрабязнасьці, у тым ліку асабістыя дадзеныя ўдзельнікаў інцыдэнту і колькі яны праслужылі ў войску, не паведамляюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG