Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай вобласьці хлопец параніў міліцыянтаў нажом


Ілюстратыўнае фота
Ілюстратыўнае фота

Гэта адбылося пры затрыманьні. МУС праводзіць праверку.

Міністэрства ўнутраных спраў у сваёй справаздачы адзначае, што навагодняя ноч прайшла «дастаткова спакойна» і «зафіксавана менш злачынстваў, чым звычайна».

Пры гэтым, у Віцебскай вобласьці адбыўся напад на міліцыянтаў. Пры затрыманьні 18-гадовы хлопец параніў міліцыянтаў нажом, падрабязнасьці не паведамляюцца.

Ад піратэхнікі ў навагоднюю ноч пацярпела 8 чалавек. У Крычаве жанчына накінулася з нажом на сужыцеля, а ў Шклоўскім раёне — пэнсіянэр на жонку. У абодвух выпадках прычынай нападу стаў алькаголь.
У Берасьцейскім раёне загінуў кіроўца Audi, які ўехаў у паўпрычэп на ўзбочыне дарогі. У Пінску ў выніку наезду машыны загінула жанчына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG