Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка не выключае ўніфікацыі падатковага заканадаўства з Расеяй


Спэцыялізаваныя шапікі «Табакерка»
Спэцыялізаваныя шапікі «Табакерка»

Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў не дапусьціць сур’ёзнага росту цэнаў на тытунёвую прадукцыю ў выпадку ўніфікацыі падатковага заканадаўства з Расеяй.

Пра гэта ён заявіў на нарадзе аб падвышэньні эфэктыўнасьці тытунёвай галіны, паведамляе БелТА.

«У Расеі тытунь, алькаголь цэнамі значна вышэй, чым у Беларусі. Калі раптам уніфікацыя падатковага заканадаўства адбудзецца, гэта можа прывесьці да сур’ёзнага росту цэнаў на тытунёвыя вырабы, што недапушчальна для нашых грамадзянаў», — сказаў Лукашэнка, адзначыўшы, што ў перамовах з Масквой уздымаюцца і тым ліку і пытаньні цэнаўтварэньня на адчувальныя тавары.

Лукашэнка заявіў, што пры ўсім нэгатыўным уплыве тытуню і алькаголю, гэта сур’ёзныя артыкулы фармаваньня бюджэту. Таму «ніякіх шараханьняў» быць не павінна.

«Мы ў свой час перабудавалі свой рынак — вытворчасьць і рэалізацыю. Гэтая сфэра жорстка рэгулюецца. Ёсьць інвэстар, які ўзяўся за рэалізацыю тытунёвых вырабаў нашых прадпрыемстваў і абавязаўся значна падвысіць плату ў бюджэт, мы пайшлі на дамову зь ім (прадпрымальнік Аляксей Алексін — РС)», — давёў Лукашэнка.

Ён акрэсьліў сваё адмоўнае стаўленьне да курэньня, але «бізнэс ёсьць бінэс».

«Я курцоў не падтрымліваю, у мяне асаблівыя да гэтага адносіны. Але адна справа — маё меркаваньне, іншае — самога чалавека, які бярэ цыгарэту, купляе за прыстойныя грошы і губіць сваё здароўе. Словам, гэта пэўныя сацыяльныя пытаньні», — сказаў ён.

Паводле міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, у бюджэт на 2020 год закладзены рост даходаў ад тытунёвай прамысловасьці. Па яго словах, Беларусь штогод атрымлівае больш 800 млн рублёў толькі «тытунёвых акцызаў». Агулам жа ад галіны паступае звыш 1 млрд 200 млн рублёў розных падаткаў і збораў, якія выплочваюць вытворцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG