Пачынаючы ад 2006 году, барысаўская каманда БАТЭ нязьменна станавілася чэмпіёнам Беларусі.
10 лістапада 13-гадовая бесперапынная гегемонія барысаўцаў можа завершыцца: на золата першынства ўсур’ёз замахнулася «Дынама» зь Берасьця.
Дынамаўцы апярэджваюць БАТЭ на 7 пунктаў і ў выпадку перамогі ў гасьцявым матчы над «Іслаччу» зь Менскай вобласьці дачасна здабудуць першы чэмпіёнскі тытул у сваёй гісторыі. Пачатак гульні а 15.30, яе будзе трансьляваць тэлеканал «Беларусь 5».
Калі ж здарыцца нічыя ці параза, пытаньне пра чэмпіёнства давядзецца адкласьці да апошняга.