Жаночая каманда ФК «Менск» сёньня прайграла на сваім полі ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў «Барсэлёне» зь лікам 1:3.
Ранейшы матч у гасьцях таксама скончыўся для беларусак паразай, зь лікам 0:5, і каманда скончыла сёлетні ўдзел у спаборніцтвах. Аднак у любым выпадку выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым вынікам для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.