Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў фінале малога выніковага турніру WTA ў Чжухае нанесла паражэньне нідэрляндзкай тэнісістцы Кікі Бэртэнс (10) зь лікам 6: 4, 6: 2, Пра гэта паведамляе «Прессбол».
Гэта першая ў кар’еры перамога на малым выніковым турніры WTA першай ракеткі Беларусі. На групавой стадыі Сабаленка перамагла грачанку Марыю Сакару (22 месца сусьветнага рэйтынгу) і бэльгійку Эліз Мэртэнс (18), у паўфінале — чэшку Караліну Мухаву (26).
Перамога ў гэтым турніры прынесла Сабаленцы $ 706 тыс. прызавых і 700 рэйтынгавых ачкоў.
У анлайн-рэйтынгу WTA яна перамясьцілася з 14-га месца на 11-е, на якім і скончыць 2019 год. На той жа пазыцыі Сабаленка была ў канцы 2018 году.