Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Будапэшце мэрам сэнсацыйна стаў апазыцыянэр


Мэрам сталіцы Вугоршчыны Будапэшту абраны прадстаўнік апазыцыі. Гэта найбуйнейшы посьпех апазыцыйных сілаў за апошняе дзесяцігодзьдзе, у якім у вугорскай палітыцы дамінуюць прыхільнікі прэм'ер-міністра Віктара Орбана.

Дзеючы мэр Іштван Тарлош, прадстаўнік партыі Орбана, набраў на выбарах, паводле папярэдніх дадзеных, 44 адсоткі галасоў. Яго супернік Гергей Карачоні – больш за 50 адсоткаў. 44-гадовы палітоляг Карачоні стане новым мэрам вугорскай сталіцы.

Сам ён прадстаўляе невялікую лібэральную партыю «Вугорскі дыялёг», аднак яго кандыдатуру падтрымала шырокая кааліцыя апазыцыйных палітычных сіл.

Мясцовыя выбары праходзілі ў нядзелю і ў іншых рэгіёнах Вугоршчыны. Паведамляецца, што апазыцыйныя кандыдаты атрымоўваюць перамогу ў 10 з 23 буйных гарадоў.

У той жа час у цэлым па краіне партыя «Фідэс» Віктара Орбана была падтрымана большасьцю выбаршчыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG